Прыродна-экалагічны музей

Ідэя сусветнага Дрэва Жыцця - адна з самых старажытных у свеце. Адпаведна славянскай міфалогіі Дрэва Жыцця стаіць на ваколіцы Сусвету, яго вяршыня ўпіраецца ў нябёсы, а карані дасягаюць апраметнай. Па гэтым Дрэве апускаюцца і падымаюцца богі і па ім можна пранікнуць у іншыя сусветы.
Гэта ідэя выражала суць чалавека і сусвету, сэнс яго зямной і божай прыроды. Вінтавая лесвіца, сканструяваная ў цэнтры будынка, сімвалізуе Дрэва Жыцця, падарожжа па якому дазваляе нам заглянуць у іншыя "сусветы" прыроды і экалогіі.
"Экалагічныя веды - гэта лесвіца, якая злучае ў адзіны саюз Зямлю, Неба і Чалавека" (Юрый Бондараў).
Экспазіцыя музея размясцілася ў будынку былой воданапорнай вежы, пабудаванай у 1953 г. Вышыня пабудовы 32,7 м, дыяметр 8 м. Экспазіцыйная плошча 300кв.м, экспануецца больш за 1000 прадметаў натуральна-гістарычнай калекцыі.