Экспанаты музея. Пугач

Нізкі і моцны голас пугача пранзае ноч, гэты гук заварожвае і трывожыць, ператвараючы лес у казку, якая застыла ў чароўнай цемры.
Пугач вельмі рэдкая і прыгожая птушка, самы крупны прадстаўнік соў. Птушка вельмі разумная і лоўкая. Суседства з чалавекам пазбягае, выбіраючы для гнездавання глухія куткі леса. Беларусы гэту птушку называюць пугач не таму, што яна можа сапраўды напалохаць, а за тое, што яе забівалі для вырабу пугала.
Убачыць пугача можна на першым экспазіцыйным узроўні нашага музея.