3 экспазіцыйны ўзровень

Трэці экспазіцыйны ўзровень прысвечаны ахоўным тэрыторыях і іх насельнікам - відам, занесеным у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Тут Вы можаце пазнаёміцца з знешнім выглядам і біялагічнымі асаблівасцямі такіх жывёл, як:
- парнакапытныя (лось, высакародны алень і кабан);
- драпежныя млекакормячыя (воўк, рысь, тхор, ласка і інш.);
- совы (4 віды);
- кулікі (5 відаў, у тым ліку рэдкія, чырвонакніжныя віды, такія як кулён вялікі і сеўка залацістая);
- гусі (3 віды з 4-х што сустракаюцца ў Беларусі);
- дзённыя драпежныя птушакі (6 відаў) і інш.