Пладатворнае супрацоўніцтва

Вось ужо колькі год наш музей супрацоўнічае з Цэнтральнай бібліятэкай горада Полацка.
У снежні супрацоўнікі нашага музея сумесна з бібліятэкай правялі экалагічную гадзіну «Войти в природу с любовью» для навучэнцаў прафесійна-тэхнічнага каледжа. Навучэнцы даведаліся аб прыродзе ў гісторыі Полацка.
Другая частка мерапрыемства была прысвечана новай выставе з нагоды 170-годдзя Дз.Н.Кайгародава. Слухачам былі прадэманстраваны фотаздымкі, якія экспануюцца на новай выставе, працытаваны некалькі твораў вучонага.
Спадзяёмся, што супрацоўніцтва працягнецца і ў наступным годзе.

541