Прырода ў руках майстроў


Выстаўка “Прырода ў руках майстроў” вучняў УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж" узнімае чалавека над будзённасцю і руцінай, адкрывае перад ім цікавы свет вобразоў.
Прыродны матэрыял у руках вучняў і іх настаўнікаў “ажывае” ў казачных сюжэтах і даносіць да сучаснасці старажытную філасофію нашіх продкаў. У работах адлюстравалася багатая гісторыя народа, мудрасць і вопыт беларусаў.
І самае галоўнае – праз мастацтва магчыма спасцігаць філасофію жыцця, яго сэнс, знаходзіць шлях і адзін да аднаго, і да саміх сябе.

На выставе прадстаўлены дыпломныя і вучнёўскія работы аддзялення "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Майстры і выкладчыкі аддзялення беражліва захоўваюць традыцыі і культуру беларускага народа, перадаючы свой ??вопыт і майстэрства навучэнцам. Кожны з наведвальнікаў выставы зможа адчуць цяпло і любоў укладзеныя аўтарамі ў свае творы. Такія звычайныя прыродныя матэрыялы як гліна, дрэва, лаза, лён, саломка ператвораны рукамі вучняў у арыгінальныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

110