Жураўлі і журавіны

30 верасня ў г. Міёры адбылося свята "Жураўлі і журавіны", у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Прыродна-экалагічнага музея і актывісты школьнага экалагічнага атрада пад кіраўніцтвам Сверж Святланы.

Свята было прысьвечана дзвюм унікальным асаблівасцям верасня і балота Ельня. Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавін. Акрамя гэтага, балота Ельня штогод "прымае ў госці" больш за 4 000 жураўлёў і 10 000 гусей, якія спыняюцца на адпачынак падчас восеньскай міграцыі.

Удзельнікі свята атрымалі яркія ўражанні ад назірання за птушкамі, зрабілі унікальныя фатаграфіі і паўдзельнічалі ў экалагічных гульнях і віктарынах.

Грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з дапамогай удзельнікаў свята выраблены самы вялікі жораў арыгамі ў Беларусі. Размах крылаў у жураўліка - два метра, што адпавядае рэальнаму размаху крылаў шэрага жураўля. Наведвальнікі выставы пакінулі на жураўліку свае пажаданні.