Выстава “Замалёўкі – 2012”


У Прыродна-экалагічным музеі адкрыта выстава “Замалёўкі – 2012”
Сарокінай Ірыны.

“Неабходна памятаць аб тым, колькі радасці дорыць нам навакольнае асяроддзе: бутон, які распусціўся, шастанне дажджу, ззянне сонца, зеляніна лісця – як можна гэта не любіць? Яна натхняе на творчасць. Прырода і чалавек – адно цэлае. Гэтую простую ісціну нам трэба зразумець, усвядоміць і прыняць. І тады ў нас з’явіцца шанс і надзея на будучыню... .”
Ірына Сарокіна

Сарокіна Ірына Уладзіміраўна скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
Член Саюза мастакоў “Gaspard 17” (La Rochelle) і Дома мастакоў “Maison des Artistes” (г. Парыж).
Кіраўнік мастацкай студыі.
Удзельнік штогадовага мастацкага фестывалю “Chemin d’artistes.”
Работы знаходзяцца ў персанальных калекцыях ЗША, Інданезіі, Літвы, Францыі, Германіі, Расіі, Беларусі.

58