"Беларусі куточак цудоўны"

У Прыродна-экалагічным музеі пачала працаваць выстаўка Любавіцкага Віктара Казіміравіча "Беларусі куточак цудоўны".

Выставу складаюць работы, падораныя аўтарам Прыродна-экалагічнаму музею. Краявіды Полаччыны ў розныя поры года натхнілі Віктара Казіміравіча на стварэнне разнастайных акварэляў. Адчуваецца, што аўтар усім сэрцам закаханы ў гэты цудоўны куток Беларусі і імкнецца падзяліцца з намі радасцю зносін з прыродай, напоўніць нашы душы прыгажосцю. Зносіны з прыродай – гэта ёсць зносіны ў свабодзе і любові. Пачуццё выдатнага - найвялікшы рэгулятар адносін чалавека да свету.

Пацвярджаючы сваімі пачуццямі цудоўнае ў прыродзе, чалавек тым самым сцвярджае сябе як чалавек. Выкарыстоўваючы мову жывапісу аўтар распавядае пра Полаччыну - дзівосны край, аб якім пішуць песні і складаюць вершы. У творчасці Віктара Казіміравіча выразна гучаць ноткі настальгіі па адыходзячых першародных кутках жывой прыроды, нагадваюць аб іх крохкасці і ранімасці.

Выстава дае нам магчымасць перажыць пранізлівае пачуццё магчымай страты той прыроднай гармоніі, якая з'яўляецца адзінымі лекамі ад празмернай урбанізацыі. Задача выставы - чарговы раз паказаць наведвальнікам прыгажосць і ўнікальнасць малой Радзімы, прыцягнуць увагу грамадскасці да тэмы захавання прыроды, вакол горада; фарміраваць у наведвальнікаў больш адказнае стаўленне да прыроды, выхоўваць эстэтычны густ, вучыць бачыць і разумець прыгажосць.

731