Заняткі для дашкольнікаў

Для самых юных наведвальнікаў Прыродна-экалагічны музей праводзіць музейна-педагагічныя заняткі на тэму «Восень у прыродзе». Дашкольнікі прыходзяць у музей з шэрагам пытанняў. Чым барсук уцяпляе норку? Навошта лясным жыхарам мухаморы? Чым харчуюцца совы? Знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні дапамагаюць дзецям навуковыя супрацоўнікі.
У канцы занятка дзеці бяруць у рукі размалёўкі з выявай жывёл, размешчаных на трэцім экспазіцыйным узроўні, размаляваць якія ім прапануецца дома або ў дзіцячым садку.
Для многіх гэта першае знаёмства з музеем, якое перарастае потым у цеснае сяброўства.

350