Лекцыя «Лес — багацце нашай краіны»

Каляндар сакавіка багаты на экалагічныя даты і святы. Напярэдадні Міжнароднага дня лясоў, што адзначаецца 21 сакавіка, супрацоўнікі Прыродна-экалагічнага музея правялі лекцыю на экалагічную тэму ў бібліятэцы СШ № 14 г. Полацка. Дзеці даведаліся шмат цікавага і пра жыхароў лесу, і пра розныя віды дрэў нашых лясоў. На мерапрыемстве таксама былі ўзняты пытанні аб стане лясоў у Беларусі, аб спосабах захавання лясных экасістэм і біялагічнай разнастайнасці ў іх.
Міжнародны дзень лясоў — адносна маладое свята, пра якое ведаюць далёка не ўсе. Яно было заснавана паволе рашэння Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 21 снежня 2012 года з мэтай праінфармаваць грамадства аб важнасці захавання лясоў на планеце. Кожны год мерапрыемствы ў рамках Дня лясоў прысвечаны пэўнай тэме. Тэма 2020 года — «Лясы і біяразнастайнасць».
Дадзенае свята – чарговая нагода кожнаму з нас задумацца над тым, як мы можам дапамагчы захаваць адно з найкаштоўнейшых багаццяў Беларусі.

1138