Наведай музей па-новаму! Віртуальныя прагулкі па музеях Полацка

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падрыхтаваў для вас падборку матэрыялаў, якія дазволяць наведаць нашы музеі не выходзячы з дому. Запісы канцэртаў, віртуальныя выставы і экскурсіі, адукацыйныя праекты і многае іншае чакае вас на старонках нашых сайтаў! Падборка будзе абнаўляцца

 

На нашым канале ў Youtube вы знойдзеце матэрыялы аб гісторыка-культурнай спадчыне Полацкай зямлі, а таксама пазнаёміцеся з дзейнасцю музеяў Полацка.

Навукоўцам, даследчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Полацкай зямлі, будзе асабліва цікавы раздзел Навука і Публікацыі, дзе можна знайсці электронныя версіі выданняў НПГКМЗ.

Мы таксама запрашаем вас адправіцца на віртуальную экскурсію па нашых музеях пры дапамозе платформы izi.TRAVEL.

416